Сяргей — вакал, гітара
Дзмітрый — ударныя
Павел — бас-гітара
Аляксандр — гітара
Мы — Аліш! — вакальна-інструментальны ансамбль, які выконвае розныя адценні рок-музыкі, але стылістычна імкнецца да панку. Мы выраслі ў горадзе Гродна на стыку трох краін: Беларусь, Польшча і Літва.
Аліш — запазычанае слова (хутчэй за ўсё з польскай мовы), якое прыжылося ў нашых краях. Гэта слова-эндэмік, і яго ўжо не ведаюць далей за 100 км ад нашага горада. Яно выкарыстоўваецца для ацэначнай характарыстыкі чагосьці ці кагосьці. «— Я зайду да цябе на гарбату… — Аліш і добра!»
Свой стыль мы характарызуем як пагранічны дарослы панк-рок.Мы выконваем песні на беларускай, рускай мовах і іх міксе.
У нашых песнях шмат адсылак да 90-х, якія паўплывалі на фарміраванне нашага светапогляду, а таксама да сучаснасці — усё гэта адлюстроўваецца ў нашай творчасці.